Natallia Vasilevich ([info]burbalka) wrote,
@ 2003-08-20 00:39:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:Галгофа, брацтва, ралігіозныя санціментальнасці

Перавображаньне
Так гаварыў Спас, што ёсьць сярод ягоных вучняў тыя, што не скаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, як Ён ідзе ў Царстве Сваім, пакуль ня ўбачаць Царства Божага, што ідзе ў сіле. А потым павёў іх на гару Фавор. Там вучні ўбачылі Яго Прасьветленым, поўным Нябеснага Сьвятла, зьзяючага лепей за сонца, такім, якім яны Яго яшчэ ніколі ня бачылі. І разам зь ім Майсея і Ільлю, двух мужоў Божых. Адзін зь іх так і не дайшоў да сьмерці ў зямлю абяцаную, другі ж не памёр, а быў узьняты вогненнай калясніцай на Нябёсы, у Зямлю яшчэ больш абяцаную і чаканую.І быў голас Айца: "Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Мая добрая воля. Яго слухайце" І сказаў Пётр: "Нам добра быць тут, Настаўнік". Такім прыйшло Царства Божае на зямлю? Воклічам: "Нам добра быць тут, Настаўнік!"?
Потым была іншая гара. Гара Галгофа. Там не Майсей і Ільля, а два разбойнікі былі аберуч Хрыста. І вопратка Яго не была выбеленая - Ён быў паўголы, зьбіты, брудны, зранены. І сьвятла нябеснага не было - Сонца згасла. І Айцец не адгукнуўся голасам на "Ілі, Ілі, лама сафахфані!" І вучні, пэўна, былі цалкам расчараваныя, поўныя горачы. Іхнія сэрцы разрываліся. Пятру заставалася толькі крыкнуць: "Настаўнік, як нам дрэнна!" І не ўзьнялася гара. І ня кінулася ў мора.
Праславіўся Гасподзь. Царства Божае адкрылася на Крыжы. Не для Фаворскай гары, а для Галгофскай прыйшоў Гасподзь. У гэтым была Ягоная слава. На Галгофе, у прыніжэньні - было Ягонае Царства. На Галгофе стала магчымым нашае Перавображаньне.
Паўтараючы Ісусаву малітву, як ісіхасты, мы можам спадобіцца бачаньня фаворскага сьвятла. Складаныя духоўныя практыкі, напруга, засяроджанасьць. Але досыць паглядзець на Крыж. У ім - усё. У ім - надыходзячае Царства Божае. У ім - крыніца нашага збаўленьня. І каб убачыць Царства, якое нам паказвае Хрыстос - мы мусім узьняцца на гару, на сваё Галгофу. Толькі без крыжа, вядома, на гары няма чаго рабіць.




(Post a new comment)

Спасибо Вам!
[info]anel_33
2003-08-19 06:38 pm UTC (link)
С праздником!

(Reply to this)


(Anonymous)
2003-09-02 01:16 pm UTC (link)
правільна ўсё. і ...цяжка
ромалэ

(Reply to this)


[info]kiryla
2004-01-19 01:13 pm UTC (link)
І сэрцу і думкам. Рэспэкт(Госпадзе памілуй 40 разоў).

(Reply to this)


[info]serge_le
2004-09-14 01:46 pm UTC (link)
Мне нравится. Хотя Голгофа неотделима от Фавора. И от Гефсимани.
Жизнь Иисуса - сплошной Крест.

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…