Home

Перавображаньне

  • Aug. 20th, 2003 at 12:39 AM
peru
Так гаварыў Спас, што ёсьць сярод ягоных вучняў тыя, што не скаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, як Ён ідзе ў Царстве Сваім, пакуль ня ўбачаць Царства Божага, што ідзе ў сіле. А потым павёў іх на гару Фавор. Там вучні ўбачылі Яго Прасьветленым, поўным Нябеснага Сьвятла, зьзяючага лепей за сонца, такім, якім яны Яго яшчэ ніколі ня бачылі. І разам зь ім Майсея і Ільлю, двух мужоў Божых. Адзін зь іх так і не дайшоў да сьмерці ў зямлю абяцаную, другі ж не памёр, а быў узьняты вогненнай калясніцай на Нябёсы, у Зямлю яшчэ больш абяцаную і чаканую.І быў голас Айца: "Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Мая добрая воля. Яго слухайце" І сказаў Пётр: "Нам добра быць тут, Настаўнік". Такім прыйшло Царства Божае на зямлю? Воклічам: "Нам добра быць тут, Настаўнік!"?
Потым была іншая гара. Гара Галгофа. Там не Майсей і Ільля, а два разбойнікі былі аберуч Хрыста. І вопратка Яго не была выбеленая - Ён быў паўголы, зьбіты, брудны, зранены. І сьвятла нябеснага не было - Сонца згасла. І Айцец не адгукнуўся голасам на "Ілі, Ілі, лама сафахфані!" І вучні, пэўна, былі цалкам расчараваныя, поўныя горачы. Іхнія сэрцы разрываліся. Пятру заставалася толькі крыкнуць: "Настаўнік, як нам дрэнна!" І не ўзьнялася гара. І ня кінулася ў мора.
Праславіўся Гасподзь. Царства Божае адкрылася на Крыжы. Не для Фаворскай гары, а для Галгофскай прыйшоў Гасподзь. У гэтым была Ягоная слава. На Галгофе, у прыніжэньні - было Ягонае Царства. На Галгофе стала магчымым нашае Перавображаньне.
Паўтараючы Ісусаву малітву, як ісіхасты, мы можам спадобіцца бачаньня фаворскага сьвятла. Складаныя духоўныя практыкі, напруга, засяроджанасьць. Але досыць паглядзець на Крыж. У ім - усё. У ім - надыходзячае Царства Божае. У ім - крыніца нашага збаўленьня. І каб убачыць Царства, якое нам паказвае Хрыстос - мы мусім узьняцца на гару, на сваё Галгофу. Толькі без крыжа, вядома, на гары няма чаго рабіць.

Майце веру Божую

  • Jul. 8th, 2003 at 12:00 AM
peru
Калі гара не ідзе да Магамета. То Магамет, у прынцыпе, можа і сам да гары пайсьці, ягоная справа мусульманская. Калі ж гара не ўзьнімаецца і ня кідаееца ў мора, то якія мы хрысьціяне? Калі хто скажа.... Можа, гаварыць ня ўмеем? І ня будзе сумнявацца... Можа сумняемся? Самасупакойваемся: навошта горы зрушваць? Які ў гэтым сэнс для нашага выратаваньня? І праўда - падумаеш гара. Ісус прасіў, каб Галгофа ўзьнялася і кінулася ў мора.... Каб мінула Яго чаша "гэтая". Ня мог жа Ён маліцца бязь веры! Ён, Кім нашая вера апраўдваецца. Верыў і казаў "хай". Так, казаў Ён Айцу "хай" і пра "як Ты хочаш" і пра "ня як Я хачу". Значыць Ён хацеў па-іншаму... Хацеў, каб гара насуперак закону і насуперак наканаваньню ўзьнялася і кінулася ў мора. І не сумняваўся ў сэрцы сваім, што споўніцца яму, як Ён сказаў. Бо так вучыў апосталаў Сваіх. Але сама галоўная гара стяла і ня думала зрушвацца... Галгофа стаяла на сваім месцы.... І Ён ішоў на яе. Ішоў, і ведаў, што Айцец Яго любіць, ня гледзячы на тое, што Галгофа, сымбаль нявыкананага Ягонага жаданьня, бачная з усіх бакоў, стала месцам Ягонае ганьбы, Ягонае паразы, Ягонае сьмерці. І Ён ішоў, як быццам і не прасіў Айца... Ішоў, ведаючы, што Айцец чуў Ягоную малітву ў Гэфсіманіі. І ня слабасьцю Ягонай была просьба "хай мінуе", а сілаю. Моц у "чаму Ты пакінуў мяне?"... Чуеце, якая моц! Здаецца, Ён адзін... Здаецца, Ягоныя малітвы не пачутыя.... Але ж Ён, Які ня ведае, што такое НЯ ВЕРЫЦЬ Айцу, працягвае яму верыць, хаця гара стаіць на месцы і ўсьміхаецца бяззубым чэрапам. Галгофа...
Бо ня вера для гары, а гара для веры... Гара можа падвесьці.... Але вера не павінна падводзіць. Ніколі...

Advertisement

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow