Home

Белсат пра Матрунчыкаў

  • Jan. 3rd, 2009 at 4:32 PM
peru
"Праваслаўныя дзеячы" - так называецца дакументальны фільм Мікалая Ваўранюка пра Таццяну і Міколу Матрунчыкаў. Гэты фільм можна паглядзець на Белсаце: "Таццяна і Мікола Матрунчыкі – гэта беларускае сужэнства ў сярэднім узросце, якія жывуць у Менску. Яны вернікі, моцна звязаныя з праваслаўнаю Царквою. Яна спявае ў царкоўным хоры, ён рыхтуе да выдання царкоўныя календары, працуе рэдактарам выдання Менскай епархіі, зарганізоўвае навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя праваслаўю, перакладае на беларускую мову публікацыі на рэлігійныя тэмы.
У 1990-х гг. яны паклалі пачатак праваслаўнаму брацтву Трох віленскіх пакутнікаў у гістарычным цэнтры Менску, на Нямізе, у царкве святых Пятра і Паўла. Брацтва вызначаецца тым, што ў яго дзейнасці важную ролю займае беларуская мова, дзякуючы іхным намаганням літургія ў царкве праводзіцца па-беларуску. Брацтва таксама вядзе асветніцкую дзейнасць, вучыць гісторыі царквы на землях Вялікага княства Літоўскага, намагаецца пашыраць духоўныя ідэалы ў посткамуністычным грамадстве."
Толькі ўсю дзейнасць Таццяны чамусь прыпісалі Міколу. Гэта Таццяна рыхтуе да выдання царкоўныя календары, пра адзін з іх я акурат пісала ўчора. Тое самае тычыцца і рэдактарскай дзейнасці і перакладаў на беларускую мову. Таццяна - член Біблійнай камісіі Беларускага Экзархату. Яна сапраўды аддана працуе на карысць Царквы.
Наконт навуковых канферэнцый наогул нічога сказаць не магу.
Мікола ж Матрунчык займаецца дзейнасцю зусім іншага кшталту - ён дырэктар міжканфесійнай місіі "Хрысціянскае сацыяльнае служэнне", калі Вы бачылі ў горадзе плакаты "СПІД - это тоже забота Церкві" - дык гэта і ёсць Мікола Матрунчык.
Мікола і Таццяна Матрунчыкі - бацькі пяцёх дзяцей - Іллі, Марыі, Антонія, Яна і Яўстафія (Святаслава).
Некалі Мікола і Таццяна Матрунчыкі былі бацькамі і для нашага моладзевага брацтва (галоўным чынам, Таццяна). Столькі станоўчых момантаў можны было б успомніць, нават калі і не зажыла яшчэ рана нашага выгнання з Петра-Паўлаўскага сабору, бо мы не ўпісваліся ў канцэпцыю развіцця Брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў. Зрэшты, і Брацтва не ўпісвалася ў нашую канцэпцыю ўладкавання Царквы. Як бы там не было - Ражджаство на падыходзе, самы час пажадаць адно адному спасення, смірэння, благадаці і благаславенняў.

Фільм не глядзела - трафік. Але хто на безлімітным - запрашаю паглядзець, а пасля мне распавесці.
peru
Еўрарадыё, вядома ж, не злавілі. Таму прыйшлося браць свой тэкст. Спачатку я думала пачытаць з Абдзіраловічава "Адвечным шляхам", але ніяк не магла знайсці, прыйшлося чытаць з Быкава "Крыжовым шляхам", прамову на 78-годдзе БНР. Усе пісалі ручкамі, а [info]forion пісаў клавіятурай, таму ў яго адразу атрымаўся электронны варыянт, які, я спадзяюся, ён ў хуткім часе выкладзе ў ЖЖ.
UPD.
Дарагія сябры! Шаноўныя грамадзяне Беларусі! Семдзесят восем гадоў таму ў гэткі ж веснавы дзень Дабравесьця лепшыя людзі зямлі беларускай дамагліся абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта быў знак лёсу, знак Боскай прыхільнасьці, які, на жаль, ня надта зразумелі нашы сябры і абылгалі нашы ворагі. Цяпер, калі наша дзяржава апынулася перад загрозай заібелі, той факт вымушае нас рашуча заявіць пра нашу пазіцыю.

Семдзесят восем гадоў беларусы жылі сьветлым спадзяваньнем на сваю дзяржаўнасьць, нашу незалежнасьць. Часам тое было падобна да спраўджаньня, але болей фікцыяй. Непахіснай і заўсёднай заставалася наша сьвятая вера ў свабоду. Яна будзе жыць, пакуль будзе йснаваць нацыя, якая імкнецца да волі.
peru
А были ли священники на Окрестина. Звычайна прапаную каментаваць па месцы знаходжання тэмы, але хамства администрацыі ў бок нашага брата там зашкальвае, таму лепей адзначайцеся тут.
Кароткі змест.
Калі былі вядомыя падзеі ў Менску, першым з нашага брацтва трапіўся [info]forion, як водзіцца Лаяўся матам, аказваў супраціў міліцыі. На Акрэсціна было жахліва - здекі, прыніжэнні, хамства несусветнае. Два (як мінімум) вядомыя мне святары спрабавалі на тое Акрэсціна патрапіць. Абтэлефанавалі ўсіх магчымых праваабаронцаў, юрыстаў і г.д. Як патрапіць на Акрэсціна - не ведае ніхто. Ладна, да каго звярнуцца як не да непасрэднага спецыяліста і галоўнага па турэмным служэнні святара, а. Васіля Літвінкі, які сказаў адназначна: "Туды трапіць нельга, і наогул, там няма праваслаўных, бо праваслаўныя па такіх мерапрыемствах не ходзяць". Гэтае выказванне я б пакінула на сумленні Літвінкі, але такая рэакцыя паказвае - сумленне ў чалавека занятае іншымі праблемамі ягонага духоўнага жыцця. А Ілля, якога, па-сутнасці, і затрымалі-та незаконна, прызналі вінаватым без доказаў у тым, у чым вінаватым ён не быў. Добра, яшчэ б забралі з плошчы, хоць фармальная нагода была б. А так - надуманна і незаконна. Я ўжо не кажу пра сукамерніцу [info]niadbaj, студэнтку багаслоўскага факультэта, чыя фігура стала ўжо легендарнай, таму пераказваць тут не мае сэнсу. Ну вось і аказалася - цэлы шэраг пагадненняў паміж царквой і дзяржавай, а яснага парадку наведання тых, хто ўтрымліваецца ў спец-прыёмніку - няма.
Цяпер а. Алег Шульгін, які таксама займаецца турэмным служэннем, вырашыў перавесці стрэлкі. Пікантнасць сітуацыі ў тым, што а. Алег - хрэсны бацька [info]forion, але невядома, ці помніць сам а. Алег пра гэты факт.
Скажу і наступнае - былі сярод святароў і такія, якія настойвалі на неабходнасці выключэння студэнтаў багаслоўскага факультэта, у абарону якіх паднялася міжнародная хрысціянская грамадскасць, скіроўваючы лісты ў рэктарат Інстытута ў падрымку студэнтаў. Былі і святары, якія, бачачы, што з выключэннем не выйдзе, прапаноўвалі хаця б пазбавіць гэтых студэнтаў стыпендыі: "ім прэзідзент сціпендзію плоціць, а ані проціў няво выступают". Праўда, у адрозненне, ад а. Васіля Літвінкі, яны хаця б не адмаўлялі ім у праве быць праваслаўнымі.

Тэма, мушу адзначыць, не такая простая - яна ўскрывае цэлы шэраг унутраных праблемаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, асноўная з якіх так і застаецца - крывадушніцтва.

Гэтую тэму я спецыяльна напісала па-беларуску, каб удзельнічалі тыя людзі, якія "ў кантэксце". Але магу сказаць, што нават ужо і на міжнародным узроўні "ругаюшчаяся матам дзевачка-багаслоў" даўно стала легендарнай асобай.

Upd. А тэму на праваслаўным форуме ўжо пагражаюць закрыць. Адно радуе - значыць яны таксама гатовыя прызнаць, калі факт будзе пацверджаны, што калі Васіль Літвінка сапраўды сказаў так, як ён сказаў, ён здзейсніў дзеянне, ня годнае святара. Яны б такое дзеянне асудзілі, калі б ён сказаў такое на самой справе. Сведак жа двое - я і [info]priestal. Але я буду рада, калі Літвінка сам зрачэцца сваіх словаў, спужаўшыся ўсеагульнага грамадскага асуджэння.

Тэму скапірую сабе ў каменты, пакуль не пацёрлі.

логическое завершение

  • Apr. 30th, 2007 at 9:08 PM
peru
С 19 по 24 июня состоится военно-спортивный слет православной молодёжи. В программе Слета: общение с интересными людьми, экскурсии, в т.ч. в 3-ю бригаду спецназа Внутренних войск, Евхаристия 22 июня в 4 часа утра в память о начале ВОВ, соревнования (участники слета будут состязаться в подтягивании, метании гранаты, преодолении полосы препятствий, кроссе), активные игры, просмотры кинофильмов военной тематики, вечера у костра, также будет предложено состязаться в ответах на вопросы духовной викторины. Логическим завершением 24 июня будет Божественная литургия с участием Митрополита Минского и Слуцкого Филарета Патриаршего Экзарха всея Беларуси и награждение участников Слета.

Я думаю, что вполне логичным было бы служить Евхаристию 22 июня в 4 часа утра в память о начале ВОВ не иначе, как на линии Сталина. Дарю идею, ребята. Духовный Викторин да пребудет с вами!
peru
"Положение об Объединении православной молодёжи Беларуси" ПОЛОЖЕНИЕ "О СТРУКТУРНОМ ПОДРАЗДЕЛЕНИИ БЕЛОРУССКОЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ «ОБЪЕДИНЕНИЕ МОЛОДЁЖИ БЕЛОРУССКОЙ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ»"

На что обратить внимание:
1) во втором положении Церковь предалагается писать в кавычках (2.1. Объединение создано в целях содействия духовно-нравственному просвещению и всестороннему воцерковлению молодежи, оказания информационно-консультативной, методической и иной помощи молодежным организациям Белорусской Православной Церкви (далее по тексту — «Церкви»), т.е., видимо, авторы положения сомневаются в том, что БПЦ действительно является Церковью.

2) во втором же положении в той же самой статье 2.1. меня позабавило выражение "всестороннее воцерковление молодёжи", думаю, следовало бы ещё указать "разностороннее воцерковление", для пущего миссионерского эффекта.

3) далее, сравнении двух документов указывает, что "инициаторами Объединения Православной молодёжи Беларуси являются молодёжные организации Белорусского Экзархата Московского Патриархата", в то время как ст.1 второго положения утверждает: "Объединение молодежи Белорусской Православной Церкви (далее по тексту — «Объединение») является структурным подразделением Белорусской Православной Церкви (Белорусского Экзархата Московского Патриархата) и создано по определению Синода Белорусской Православной Церкви 31 января 2002 г.

4) далье ещё интересней: из ст. 2 первого положения по сравнению со вторым исчезают "принципы христианской любви и церковного благочестия", а также Евангельское учение и святоотеческая традиция, а остаются только "Канонического Устава Русской ПравославнойЦеркви, внутренних установлений и гражданского устава Белорусской Православной Церкви, а также настоящего Положения в соответствии с законодательством Республики Беларусь".

5) и это ещё не предел: как изменилось управление организацией! Если в первом положении "Высшим руководящим органом Объединения является Съезд православной молодёжи Белорусской Православной Церкви.", то во втором "Управление делами Объединения осуществляется на принципах иерархической подчиненности. Объединение починяется Синоду Белорусской Православной Церкви (далее по тексту — «Синод»), который утверждает Положение об Объединении, вносимые в него дополнения и изменения, и осуществляет общий канонический, духовный и административный надзор за деятельностью названного структурного подразделения." - и никаких тебе съездов.

6) но с управлением не так всё просто, если раньше говорилось о таких исполнительных органах как "Координационный Совет Объединения православной молодёжи" и "Ответственный секретарь Координационного Совета", то сейчас нет никакого координационного совета, и никакого "ответсвенного секретаря", т.е. они есть, но к органам управления не относятся, хотя в статье о председателе записано, что в его компетенцию входит "утверждение состава и компетенции Координационного Совета Объединения, Секретариата Объединения и других органов управления Объединения", но как мы видим, статус меняется совершенно - это "органы управления" другого уровня.

7) вот этот пунктик второго положения вообще умилил: "частичное или полное изменение состава участников Объединения и органов управления Объединения при отступлении отдельных лиц от канонических правил и установлений Русской Православной Церкви", т.е. если отдельные лица, например, Владимир Чертович, или Жанна Бическая, или епископ Диомид - отступят от канонических правил, то зачем "частично или полностью изменять состав участников Объединения". Жалко вот что: почему в церкви нельзя сделать так, чтобы была возможность "частично или полностью" поменять её состав - очень насущно.

8) "В состав участников Объединения входят молодёжные организации и центры приходов, братств, сестричеств, духовных учебных заведений" юрическая безграмотность этого пункта вообще поражает: значит что получается? Допустим есть участники объединения, допустим это Братство Владимира Хираско или Трёх Виленских мучеников. С какой радости в состав этих участников (в состав Братства ВХ или ТВМ) должны входить молодёжные организации и центры? Более того, оказывается в объединение не могут входит братства, сестричества, духовные учебные заведение, но только их молодёжные организации и центры. Извините, модет "полностью поменять состав"?

ну и т.д. и т.п. Кажется, прошлый Ответственный Секретарь ОМБПЦ был юристом?
peru
1. Когда изганли моё первое братство из Петро-Павловского собора, я не ушла из солидарности с ними. Конечно, я не тогда плохо понимала и про Церковь, и про К-движение, но ведь уже тогда прекрасно могла отделить несправедливость и ложь от правды и справедливости. И дело тут не в преимуществах К-катехизации, дел в солидарности.

2. Когда были выборы генерального секретаря Объединения молодёжи БПЦ (тогда ОПМБЭ), я не протестовала против откровенной несправедливости: большинство проголосовало за одного кандидата, но решением квалифицированных протоиереев, результаты были отменены и на должность назначен другой человек. И дело тут не в личности кандидатов, дело в принципе.

3. Жалею о своём "раннем" поведении в Братстве ТВМ и Петро-Павловском соборе. Потому что если бы я делала всё по правде, выгнали бы меня гораздо раньше. До меня только недавно стало доходить, что моё предательство в п.1 стало наилучшей характеристикой для того, чтобы стать "лидером молодёжи", потому что если человек предал однажды, то он сломлен. П.2 закрепил моё положение в качестве "подходящей кандидатуры".

3,5. Ну и ещё немного жалею, что зарегилась на форумах Беседка и Храмвср.

Что было дальше? Дальше было то, о чём я не жалею.
peru
На ўсякі выпадак паведамляю, калі нехта ідзе на начную ў Петра-Паўлаўскі сёння, то там можна памаліцца разам. Апроч мяне з жж юзераў чакаюцца [info]manivid, [info]szkaliar, [info]audiart, [info]forion, [info]danmiru_diary, [info]ilnur, а таксама мной чакаюцца вельмі [info]i_aer, [info]raspashonka, [info]rycyna, [info]kamilawka і [info]kolyska. Гэты дзень, Які стварыў Гасподзь, узрадуемся і ўзвесялімся ў ім!
peru
Марына – ведае ўсе раёны Беларусі, а ў які з іх яе размяркуюць – ня ведае. А размеркаванне ўжо блізіцца: апошнія месяцы Марына дабывае ў Менску. Знайшлі мы яе невыпадкова – паводле знакаў, а, дакладней, паводле значкі на заплечніку, якая сведчыла пра тое, што Марыне ад нашага брацтва нікуды не падзецца, і гэтая тэарэма мусіць быць справядлівай незалежна ад умоваў – у які б раён не размеркавалі. Застаецца нашаму брацтву толькі даказаць гэтую тэарэму на справе. На Марыне брацтва-та ў нейкім сэнсе і трымаецца – яе пра ўсё можна папрасіць, і можа, яна ня шмат гаворыць на багаслоўскія тэмы, але паводле іх усіх мае сваё меркаванне, і што яшчэ важней – з’яўляецца багасловам-практыкам: часцей за яе на службы ходзіць хіба што Алег.
Неяк высветлілася, што стрыечная сястра Марыны некалі ў пачатку 90-х была ў Брацтве Трох Віленскіх пакутнікаў, пакутнікі і Марыну ў сваё брацтва ўзялі.
Успамінаю я многае – і пра тое, як мы разам ездзілі ў Вільню, і да баптыстаў хадзілі на Рому глядзець, і як Марына прымала нас у Баландзічах – смачна і весела – паездка з царквы да хаты на кані была незабыўная, Алег тады з воза ўпаў. Марына таксама мая напарніца – на тым ранішніку, дзе я была Мядзведзем, яна скакала Козачкай. Ці будзе працяг нашага творчага калектыву, застаецца незразумелым, і не таму, што невядомы далейшы лёс Марыны, а таму што невядомы далейшы лёс брацтва.
peru
Пра Алега нашага нават а.Аляксандар некалі сказаў, што ён варты стаць галоўным героем кнігі. Хаця мне здаецца, што, хутчэй, Алегу пасуе самая галоўная роля ў кнізе – гэта значыць не галоўнага героя, а ягонага сябра: як вядома, нават Шрэка зрабіў папулярным ягоны сябар Асёл. Усе нашыя брацкія байкі так ці інакш пачынаюцца з панамара Наваградскага кафедральнага сабору. Напрыклад байка, як Алег прадукты выбірае, а трэба адзначыць, падыход у яго наватарскі: няхітрымі матэматычнымі аперацыямі вылічваецца кошт адной калорыі прадукта (агульны кошт дзеліцца на колькасць калорый) і такім чынам вызначаецца самы эфектыўны для насычэння прадукт. Яму ж належыць геніяльны доказ тэарэмы “Чаму нашае брацтва самае лепшае”, якая даказваецца гэтым выпускніком факультэту прыкладной (ці прыкладнай) матэматыкі ў адно дзеянне: “нашае брацтва самае лепшае, таму што я ў ім”. У мяне ж тэарэма зваротная “Нашае брацтва не можа быць самым лепш таму, што я ў ім”. Так мы і змагаемся – Алег за тое, каб брацтва было лепшым, а я, як усякі архіярэй і начальнік выступаю супрацьвагай. А Алег ведае, як брацтва выхаваць: выхоўваць, ён лічыць, трэба Шмеманам. А я схіляюся да таго, што выхаваўчы момант даўно ўпушчаны – глядзіце доказ маёй тэарэмы.

Патрэбны код

  • Aug. 31st, 2003 at 11:47 PM
peru
для Сармата. Наш братчык. Беларус. Класны хлопец. шліце на bazylewicz@tut.by.

Перавображаньне

  • Aug. 20th, 2003 at 12:39 AM
peru
Так гаварыў Спас, што ёсьць сярод ягоных вучняў тыя, што не скаштуюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, як Ён ідзе ў Царстве Сваім, пакуль ня ўбачаць Царства Божага, што ідзе ў сіле. А потым павёў іх на гару Фавор. Там вучні ўбачылі Яго Прасьветленым, поўным Нябеснага Сьвятла, зьзяючага лепей за сонца, такім, якім яны Яго яшчэ ніколі ня бачылі. І разам зь ім Майсея і Ільлю, двух мужоў Божых. Адзін зь іх так і не дайшоў да сьмерці ў зямлю абяцаную, другі ж не памёр, а быў узьняты вогненнай калясніцай на Нябёсы, у Зямлю яшчэ больш абяцаную і чаканую.І быў голас Айца: "Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім Мая добрая воля. Яго слухайце" І сказаў Пётр: "Нам добра быць тут, Настаўнік". Такім прыйшло Царства Божае на зямлю? Воклічам: "Нам добра быць тут, Настаўнік!"?
Потым была іншая гара. Гара Галгофа. Там не Майсей і Ільля, а два разбойнікі былі аберуч Хрыста. І вопратка Яго не была выбеленая - Ён быў паўголы, зьбіты, брудны, зранены. І сьвятла нябеснага не было - Сонца згасла. І Айцец не адгукнуўся голасам на "Ілі, Ілі, лама сафахфані!" І вучні, пэўна, былі цалкам расчараваныя, поўныя горачы. Іхнія сэрцы разрываліся. Пятру заставалася толькі крыкнуць: "Настаўнік, як нам дрэнна!" І не ўзьнялася гара. І ня кінулася ў мора.
Праславіўся Гасподзь. Царства Божае адкрылася на Крыжы. Не для Фаворскай гары, а для Галгофскай прыйшоў Гасподзь. У гэтым была Ягоная слава. На Галгофе, у прыніжэньні - было Ягонае Царства. На Галгофе стала магчымым нашае Перавображаньне.
Паўтараючы Ісусаву малітву, як ісіхасты, мы можам спадобіцца бачаньня фаворскага сьвятла. Складаныя духоўныя практыкі, напруга, засяроджанасьць. Але досыць паглядзець на Крыж. У ім - усё. У ім - надыходзячае Царства Божае. У ім - крыніца нашага збаўленьня. І каб убачыць Царства, якое нам паказвае Хрыстос - мы мусім узьняцца на гару, на сваё Галгофу. Толькі без крыжа, вядома, на гары няма чаго рабіць.

Майце веру Божую

  • Jul. 8th, 2003 at 12:00 AM
peru
Калі гара не ідзе да Магамета. То Магамет, у прынцыпе, можа і сам да гары пайсьці, ягоная справа мусульманская. Калі ж гара не ўзьнімаецца і ня кідаееца ў мора, то якія мы хрысьціяне? Калі хто скажа.... Можа, гаварыць ня ўмеем? І ня будзе сумнявацца... Можа сумняемся? Самасупакойваемся: навошта горы зрушваць? Які ў гэтым сэнс для нашага выратаваньня? І праўда - падумаеш гара. Ісус прасіў, каб Галгофа ўзьнялася і кінулася ў мора.... Каб мінула Яго чаша "гэтая". Ня мог жа Ён маліцца бязь веры! Ён, Кім нашая вера апраўдваецца. Верыў і казаў "хай". Так, казаў Ён Айцу "хай" і пра "як Ты хочаш" і пра "ня як Я хачу". Значыць Ён хацеў па-іншаму... Хацеў, каб гара насуперак закону і насуперак наканаваньню ўзьнялася і кінулася ў мора. І не сумняваўся ў сэрцы сваім, што споўніцца яму, як Ён сказаў. Бо так вучыў апосталаў Сваіх. Але сама галоўная гара стяла і ня думала зрушвацца... Галгофа стаяла на сваім месцы.... І Ён ішоў на яе. Ішоў, і ведаў, што Айцец Яго любіць, ня гледзячы на тое, што Галгофа, сымбаль нявыкананага Ягонага жаданьня, бачная з усіх бакоў, стала месцам Ягонае ганьбы, Ягонае паразы, Ягонае сьмерці. І Ён ішоў, як быццам і не прасіў Айца... Ішоў, ведаючы, што Айцец чуў Ягоную малітву ў Гэфсіманіі. І ня слабасьцю Ягонай была просьба "хай мінуе", а сілаю. Моц у "чаму Ты пакінуў мяне?"... Чуеце, якая моц! Здаецца, Ён адзін... Здаецца, Ягоныя малітвы не пачутыя.... Але ж Ён, Які ня ведае, што такое НЯ ВЕРЫЦЬ Айцу, працягвае яму верыць, хаця гара стаіць на месцы і ўсьміхаецца бяззубым чэрапам. Галгофа...
Бо ня вера для гары, а гара для веры... Гара можа падвесьці.... Але вера не павінна падводзіць. Ніколі...
peru
Што называецца - аддам ня дорага за ўмераную платы торг умесьцен. Слушна назвалі выставу: "Вербны кірмаш". гэта ня што іншае, як кірмаш. Прадавалі ўсё, нават тое, што на першы погляд да праваслаўя ніякага дачыненьня ня мела. Тым болей да Беларускага... Ну яно зразумела, што ў прынцыпе Праваслаўе да ўсяго мае дачыненьне. Але вось кніжкі пра сьветлых отракаў цэсарэвічаў алеZіяў, песьні "Благавест, Благавест а над Расіяй Галгофскі крэст", закатваньне вочак у экстазе глыбокай духоўнасьці... Гэта ўжо вышэй за сілы нармальнага чалавека. І ня толькі нармальнага чалавека, але і праваслаўны можа звар'яцець. Хоць за самога сябе запіску аб упакаеніі падавай...
Але гэта ўсё прысказка была... Газеткі там інцярэсныя па 100 рублёў прадавалі пра навуку аб дзявоцкасьці. Пужалі праваслаўных і ня вельмі, што калі яны зь зебрамі першую ноч правядуць, то ў іх паласатыя канькі-гарбункі народзяцца. Іншым словам - усе вашыя дзеці ўсё роўна не ад мужа, але ад таго, з кім першым быў сэксуальны кантакт... То бок ад наркамана, таксікамана ці проста дзябіла... Інцярэсна, што пра гэта статыстыка гавора. Ніяк не паверу, што дзяўчаты менавіта зь "зебрамі" першую шлюбную ноч бавяць.... Але прычым тут статыстыка, здаровы сэнс ды Евангельле нарэсьце. Тут Дарвін рулез. Манастыр усё ж, з кубані, у іх там конегадоўля квітнее. А чым чалавек за жывёліну горш? Вось і яму пароду страчваць ніяк нельга. Эта ж так Русь вымрэ... Адны зебры па бяскрайніх стэпах будуць бегаць... Вось толькі ніяк не прасачу заканамернасьці... Бойся, толькі вер...
Наш брацкі латок засунулі ў самы куток... З глаз далой беларушчыну. Тут рускі дух, тут Русьсю пахне...
Усё нашае Праваслаўе ўсё больш і больш пачынае ператварацца ў кірмаш. У базар. Праваслаўе - гэта штучкі... "Ой, какая штучка". А я з прагматычнага гледзішча падыходжу. Не з утылітарнага, а з прагматычнага. "А навошта вам гэтая штучка? А навошта гэтая штучка ўвогуле?" "Красіііііва...." Вось так праваслаўе пачынае мутаваць у зебру... І навошта яно навогул робіцца патрэбным камусьці і ўвогуле? "Красііііва".
Прычым гэтае "красіііііііва" неяк з маім уяўленьнем аб эстэтыцы не састыкуецца. Дастану пакуначака цалафанавы... Паванітую па-эўрапейску.

Мылі сёньня брацкі пакой

  • Mar. 27th, 2003 at 11:41 PM
peru
Цяпер там можна прынамсі кранацца сьценак і прадметаў
peru
зь Беларускім прыходам. Калі ўжо ім беларускія казакі заняліся...

Брацтва ёсьць!!!

  • Feb. 16th, 2003 at 11:42 PM
peru
Нашая брацкая гульня - білярд... Сёньня мы зьезьдзілі ў вёску Пярэжар, у госьці да а. Анатоля Салдатава і ягонага брацтва. Было супэрна! Потым прыехалі ў Пятра і Паўла, дзе працягнулі агапу... І навогул, мы ствараем брацкую бібліятэку, аўдыётэку... і плянаў у нас!!!

Advertisement

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow