Home
peru
Атрымала ліст ад Вітамінаўны, што яна выйшла на пенсію і адыйшла ад справаў дзіцячага дому. Дала мэйл новай выхавацелькі, паспрабую скантактавацца з ёй.

Фоткі з Кобрына 2009

  • Jul. 1st, 2009 at 2:01 AM
peru
Стэлефанавалася з Вітамінаўнай. Абяцала ў хуткім часе прыслаць дні народзінаў усіх дзяцей, апроч шасцёх, якія ў гэтым годзі ідуць у школу. Але я запатрабавала, каб і гэтых шасцёх пакінулі, каб мы і гэтых не згубілі, каго ўжо ведаем. Пакуль не спытала, хто менавіта пойдзе ў школу, але думаю, Эма ўж дакладна. Што будзе з брацікамі Сашам і Васем я спытаць чамусь пасаромелася. Мо наступным разам.
Калі будуць дні народзінаў - будзем пісаць дзецям лісты і слаць пасылкі. Гэта лепей, чым віншаваць іх з казённымі святамі, такімі казённымі становяцца любыя масавыя, якія ў нармальных у мовах бываюць і сямейнымі, напрыклад, Раство.
А пакуль, можаце паглядзець Фотаальбом з Кобрына.
[info]burbalka - гномік, [info]alesia_ra - снягурка, [info]aliaksei - дзед Мароў, [info]forever_live - дзядзя ў касцюме.

Дзень дзіцяці

  • May. 27th, 2009 at 6:27 PM
peru
Напісала Вітамінаўна, ці не жадае хто пад'ехаць у Кобрын 29 траўня аб 11 гадзіне. Мяне няма ў Менску да 6га чэрвеня. Але - мо хто хоча? Як опцыю Вітамінаўна прапануе напісаць дзецям лісты. Пішыце ў каменты, каго гэта цікавіць.
Інэту ў мяне практычна няма.
peru
Акурат перад нашым прыездам у групе Вітамінаўны з'явіліся два новенькія. Нават на шафках у калідоры, у якія мы хавалі частку цацак, не было двух імёнаў - Васі і Сашы. 6ці гадовы Вася і 5ці гадовы Саша значна адрозніваліся ад рэшты дзяцей: яны ніяк не маглі нагуляцца з цацкамі, не ведалі, за якую з іх ухапіцца, а таксама досыць заўважна размаўлялі па-паляшуцку, і калі я звярталася да іх па-беларуску, відавочна, разумелі яны лепей. З-за таго, што хлопцы паступілі ў дзіцячы дом толькі нядаўна, яны не паспелі яшчэ развучыць вершыкаў на навагоднюю тэматыку, але выступаць перад Дзедам Марозам [info]aliaksei Саша выйшаў досыць упэўнена і пачаў чытаць верш, у якім уся навагодняя атрыбутыка, настолькі характэрная для дзіцячых навагодніх вершаў, прысутнічала. Не ставала аднога - рыфмы, з чаго ў мяне вырвалася здагадка: "Саша, ты што, сам гэты верш прыдумляеш?" Малому не заставалася нічога іншага, як прызнацца - "так".

Feedback

  • Jan. 14th, 2009 at 2:02 AM
peru
Цытую:
"Все в восторге от Вашего приезда. Дети – больше всех. Спасибо за подарки. Но наибольшая благодарность – за внимание и любовь к нашим воспитанникам. Дай Боже всем вам долгоденствия и благополучия!"

Заўтра рушым

  • Jan. 10th, 2009 at 11:35 PM
peru
Гулі ўсе, цацкі ўсе пахаваны пад падушкі. Па ходу, выйшла у нас тры касцюмы дзеда Мароза. Снягуркавы бо таксама рыхтык Дзед Мароз. І барады няма. Які дзед Мароз без барады?
Стараннямі Алесі і Людмілы на заўтра ўсё закуплена і нашая невялічкая кампанія [info]burbalka [info]alesia_ra, [info]aliaksei і наш кіроўца [info]forever_life заўтра мае намер у Кобрын і ўсё-ўсё-ўсё...

Паездка ў Кобрын

  • Jan. 9th, 2009 at 1:21 AM
peru
Сітуацыя з транспартам і ўсім-ўсім-ўсім:
1. Ёсць 2 машыны. 1.1. Кіроўца - сябра [info]alesia_ra. 1.2. Знойдзеная ў мінск_хэлп, некая Людміла, каторая сама ехаць баіцца і просіць якога кіроўцу на падстрахоўку. Ітаго ў першай машыне 4 вольныя месцы апроч кіроўцы, у другой - 4, але адзін з іх сам мусіць быць кіроўцам.
Едуць прынамсі наступныя людзі: [info]alesia_ra, [info]aliaksei, [info]burbalka хто з іх адзене касцюм Дзеда мароза пакуль не зразумела. Ёсць варыянт - паехаць на машыне 1. Тады ёсць яшчэ адно вольнае месца, пажадана для хлопца росту каля 180, бо касцюм мужа [info]rabinowicz, а ён хлопец высокі. Хаця я думую, нішто і Алёшаньку не замінае пабыць запраўскім Дзедам марозам, ды я баюся, ён і песенек дзіцячых не ведае. Карацей, Аляксей, рашэнне за табой.
Варыянт другі - паехаць на машыне 2. Тады ёсць яшчэ адно вольнае месца для кагосьці, хто будзе вадзіцелем і Дзедам марозам у адной асобе (Дзедмарознасць - факультатыўная).
Трэці варыянт - паехаць на 2-х машынах. Тады - шукаецца 1 кіроўца; і яшчэ 2-4 жадаючых папоўніць нашую групу.

2. Рэквізіт. Касцюм Дзеда Мароза ёсць, а вось са Снягуркай праблема. У прынцыпе, можна і без Снягуркі, але ж патрэбны гендзерны баланс. Касцюмы ўсякіх зайчыкаў, мядзведзікаў, козачак і тыды і тыпы таксама пойдуць.

3. Калі хто з голасам і слыхам і ведае беларускія калядкі - вітаюцца да ўдзелу ў камандзе. Валодаючыя музычнымі інструментамі - таксама. Я не пра піяніна і раяль... Я магу, калі трэба, пацягнуць песенькі. Ведаю: "Учора з вячора", "Нова радасць", "Святы вечар", "Неба і зямля" і яшчэ парачку.

4. Яшчэ нічога не куплёна, апроч таго што і так было ў запасніках.

5. Дата паездкі 11 студзеня, нядзеля.
peru
Прадмову па Кобрыне пісаць не буду, усе і так у курсе, думаю. Грошай крыху ёсць, гэта не асноўная праблема. Жадаючыя паехаць - таксама. Дзедам Марозам і Снягруркай нехта пабудзе. На інструменце падыграе. На сёння пытанне жорстка стаіць з давозам жадаючых і падарункаў з Менску да таго самага Кобрыну. Транспарту шмат не бывае, і ў каго ён маецца, адзначайцеся ніжэй у каментах з пазначэннем магчымай даты паездкі. Пажадана тое зрабіць да 14-га, бо інакш Дзяды Марозы і Снягуркі будуць ужо не актуальныя. Аднак дзеці актуальныя заўжды, абыйдземся і без зімовых персанажаў, толькі машынку прапануйце!

Кобрынскі дзіцячы дом

  • Dec. 23rd, 2008 at 11:34 PM
peru
Не хто не жадае ў раёне Новага году - Раства з'ездзіць у Кобрынскі дзіцячы дом? Дзедам Марозам, Снягуркай, іншымі персанажамі выступіць, касцюмы знайсці, скінуцца на падарункі дзецям, сабраць гэтыя грошы з розных месцаў Менску, даставіць групу непасрэдна ў Кобрын і назад. Зыграць на акардыёне, дудзе, г.д. Фотальбом групы, баюся, ужо не актуальны. Запісваемся ў каменты.
peru
Малады фронт прывёз у Кобрынскі дзіцячы дом каля 200 кніжак на роднай мове. Наконт кобрынскага дзіцячага дому "змагарскія воплі" пачаліся яшчэ мной - паводле вынікаў чытання часопісу "Фома":
1. Тамаш, які гаворыць па-руску
2. Получила письмо от Витаминовны
3. Увага: Дапамога дзеткам
4. Падборка на 101блог

У прынцыпе, для азнаямлення дастаткова.

Дык вось, акцыя наладзілася сама сабой, і самай вялікай небяспекай было пераўтварэнне харытатыўнай дапамогі ў палітычную акцыю. Да нас далучылася і аб'яднанне "Гісторыка", пасля чаго ў мяне ўзнікла алергія на любую арганізаваную дабрачыннасць - непрыемна чамусь было чытаць у гісторыкаўскай газеце "справаздачу аб наведанні Кобрынскага дзіцячага дому". Пры гэтым мяне вельмі парадавала, што тыя, хто рабіў дапамогу праз жж - здаваў грошы і ездзіў, ніякіх справаздачаў у стылі "я ездзіў у Кобрынскі дзіцячы дом, выбірыце мяне ў раду жж" не вывешваў.

Кніжак, у тым ліку беларускамоўных, у дзіцячы дом было завезена шмат. Але сама паездка выявіла, што месца ў кобрынскім дзіцячым доме зусім мала, а завальваць яго яшчэ і нікому не патрэбнымі кніжкамі - дык і наогул не трэба. Урэшце, паездка - гэта не курсы ды-джэяў адраджэння.

А Кобрынскі дзіцячы дом - цяпер, бадай, самы па рэспубліцы забяспечаны беларускамоўнай літаратурай.

Анёльчыка ўзялі ў сям'ю

  • May. 26th, 2008 at 10:07 PM
peru
Тэлефанавала Вітамінаўна. Расказала, што 3-гадовую дзяўчынку-анёльчыка ўдачарылі ў сям'ю ў Берасце.
Вітаміўна запрашала ў пятніцу, у іх свята будзе. Але наўрад хто збярэцца ў будні дзень.

Яшчэ пра Кобрын

  • Mar. 29th, 2008 at 5:03 PM
peru
1. У наступную суботу фарміруецца каманда пад кіраўніцтвам [info]kakasiewicz, жадаючыя паехаць звяртайцеся да яго.

2. Як я казала раней, шукаюцца вельмі важныя рэчы для дзіцячага дому:
2.а. Дзіцячыя караокэ
2.б. Гатовыя тэатры для дзяцей - гэта вельмі прасілі выхавацелі. У каго пад бокам УП "Ігротека" г. Мінск, вул. Міхайлава д.5, офіс 51 і ОДО "Ігроленд" пр. Победітелей 51/1. Напрыклад, такія як тэатр "Рукавічка", "На лыжках", "Жывая рука", "Лапата".

3. Нехта збіраўся рабіць альбом для групы.

4. "Гісторыка" абяцала экскурсію.

5. Хто будзе адказным у маю адсутнасць?

6. Не забывацца пра зменны абутак!!!

З'ездзілі ў Кобрын

  • Mar. 22nd, 2008 at 11:44 PM
peru
Тут можна паглядзець кароткую справаздачу з фотаздымкамі ад [info]aliaksei.
Некалькі высноваў для будучых паездак:
1. Браць з сабой зменны абутак (!).
2. Кніжкі - гэта не зусім тое, што трэба. Некаторыя з дзяцей не могуць намаляваць грыбок, не тое, што вучыць літары і г.д.
3. Як і ўсе дзеці любяць цацкі.
4. Усё ж такі шукаюцца настойліва дзіцячыя караоке!
5. Патрэбныя гатовыя тэатры для дзяцей - гэта вельмі прасілі выхавацелі. У каго пад бокам УП "Ігротека" г. Мінск, вул. Міхайлава д.5, офіс 51 і ОДО "Ігроленд" пр. Победітелей 51/1. Напрыклад, такія як тэатр "Рукавічка", "На лыжках", "Жывая рука", "Лапата".
6. Вітаецца ўдзел музыкаў, актораў, тых, хто зможа з дзецьмі паспяваць, навучыць іх песням, танцам.
7. Вітамінаўна (А там яшчэ і Анатольеўна з ёй) - класныя жанчыны.

Сваімі ўражаннямі дзяліцца не мае сэнсу, думаю. Радуюся, што ведаю дзетак, якія пазбеглі дзіцячага дому. Радуюся, што ёсць краіны, дзе няма такіх установаў, як дзіцячыя дамы. Абсалютная большасць дзяцей - дзеці пры жывых бацьках, пазбаўленых бацькоўскіх правоў. Дзеці с псіха-фізічнымі асаблівасцямі развіцця ў асноўным маюць бацькоў-алкаголікаў. І ўсё, што могуць зрабіць звычайныя людзі - проста зрабіць адзін дзень з жыцця святам. Наступнае свята - пад кіраўніцтвам [info]kakasiewicz, запісвайцеся да яго ў каманду.
peru
На дадзены момант расклад наступны. Заўтра на машыне [info]buslovskas у кампаніі [info]aliaksiei і [info]alesia_ra мы збіраемся ў першы раз наведаць кобрынскі дзіцячы дом. Усяго мы назбіралі так шмат, што хопіць яшчэ на некалькі паездак. Шмат рэчаў захоўваецца ў мяне, яшчэ і [info]adelka сёння падвязе. Я на наступным тыдні з'яжджаю, таму было б вельмі ў тэму, каб той, хто збраецца ехаць у другі ці трэці раз заехаў да мяне на машыне і рэчы забраў. Наколькі я памятаю, паехаць і павезсці іншых выклікаўся [info]kakasiewicz, так што наступная група - шыхтуйцеся вакол яго (а ён, спадзяюся, за кнікамі і інш. заедзе і як мага хутчэй).
Таксама нагадваю, што на заўтра ёсць адно вольнае месца.
peru
22.04. нас чакаюць у Кобрыне а 1-й гадзіне дня.

Каранцін

  • Mar. 13th, 2008 at 11:26 AM
peru
Яшчэ навіны:

1. У Кобрынскім дзіцячым доме на гэтым тыдні каранцін! Але ў наступную суботу з каранцінам абяцаюць завязаць.
Значыць, на гэтым тыдні ніхто не едзе. Прашу прабачэння ў [info]buslovskas, [info]aliaksei і [info]alesia_ra. Калі можаце - перанясіце на наступную суботу. І тады на наступную суботу паедзем у камплекце Бурбулка, Алеся, Аляксей і Бусел з жонка, на машыне Бусла. Адкрываецца таксама камплектацыя і прадастаўленне аўтамабіляў на іншыя суботы і нядзелі:
29.03. ці 30.03.(просьба толькі тых, хто ведае, што на Дзень волі не сядзе)
5.04. ці 6.04
12.04. ці 13.04.
19.04. ці 20.04.
А далей па меры прыбліжэння тых датаў.

2. Дзяўчатам патрэбныя заколкі і іншыя штукі для фрызураў. Абяцала ўзяць на сябе клопат [info]alesia_ra.

3. [info]krebsik мае шэрыя спартовыя байкавыя касцюмы. Ёсць ідэі, як іх размаляваць у розныя колеры?
peru
1. Цацкі.
1.1. Мяккія цацкі забароненыя санстанцыяй.
1.2. Для 4-х дзяўчат - Карыны, Эмы, Алесі і Ані можна купіць лялькі з ложкамі з пасцеллю.
1.3. Для хлопчыкаў Стасіка і Максіма (па 3 гады) і Сашы, Сяргея, Жэні, Колі, Андрэя, Максіма - пласмасавыя машынкі 20-30 см у даўжыню, а таксама маленькія мадэлі машынак 8-10 см.

2. Канцтавары.
2.1. Папера для малявання.
2.2. Скотч (вузкі і шырокі)
2.3. Клей ПВА.
[info]aliaksei зоймецца канцтаварамі.

3. Спартовыя касцюмы (гэта я намякаю таму, у каго ёсць лішнія спартовыя касцюмы).

4. Цукеркі, шакаладкі, ёгурты, садавіна - заўжды вітаюцца.

5. Сёння заказала мікрафоны. Мікрафоны ўжо вязуць. Дыскі з дзіцячымі караоке так пакуль і не здабыла.

6. Экскурсію магчыма правесці. У іх ёсць пакуль ідэя толькі страусінай фермы, таму прапановы "ЭТНЫ" і "Гісторыкі" вітаюцца асабліва. З тых грошай, што застануцца ці будуць наноў сабраныя можна будзе зняць мікрык для экскурсіі. Толькі планаваць трэба загадзя - каб паспець узяць дазвол у вышэйстаячых ораганах і не сёння будзе сказана - ДАІ. Але звычайна гэта не праблема.

7. Наколькі я зразумела, у гэтую суботу фарміруецца калона :-) [info]buslovskas з жонкай, [info]aliaksei і яшчэ два месцы свабодныя. Адно з іх хачу заняць я. Але толькі заўтра буду ведаць дакладна.

DVD-плэер

  • Feb. 23rd, 2008 at 2:53 PM
peru
Шаноўнае спадарства! Памажыце з выбарам DVD-плэера для дзіцячай групы. Хацелася б, каб на ім можна было прайграваць не толькі DVD, але і CD, не ведаю, ці магчыма такое. Па-другое, важнай функцыяй ёсць караоке.

Хацелася б таксама, каб параілі мне дыскі з караоке-песнямі. Ёсць шэраг пытанняў:
1. Ці ёсць караоке з беларускімі песнямі?
2. Ці ёсць караоке, падчас якіх паказваюць якія-небудзь прыстойныя застаўкі, пажадана, каб усё было цаламудрана (цнатліва), але пры гэтым не паказвалі пастаянна егіпецкія піраміды.
3. Ці ёсць добрыя дзіцячыя караоке з песнямі з мультфільмаў.

Advertisement

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow